Спадчына: Карповіч Міхал Францішак
Серада, 10 Снежань 2014 10:29
4 кастрычніка 2014 г. – 270 гадоў з дня нараджэння Міхала Францішка Карповіча (1744–1803), палітычнага і царкоўнага дзеяча, багаслова-асветніка, удзельніка паўстання 1794 г.
Міхал Францішак Карповіч – вядомая постаць, наш «беларускі Радзішчаў», якім можа ганарыцца Камянецкі край. Нарадзіўся будучы асветнік, тэолаг і палітычны дзеяч 4 кастрычніка 1744 года ў Камянцы Берасцейска-Літоўскага ваяводства (цяпер горад Камянец Брэсцкай вобласці) у дробнашляхецкай сям’і.